Летни дзень у лесе

Сонейка ўсмешлівае ззяе,
Летні пачынаецца дзянёк,
Вецярок сасонкамі іграе,
Дзве касулі выйшлі ў цянёк.

Возера празрыстае іскрыцца,
Нават дно глеістае відаць,
Кот лясны ісці ў ваду баіцца,
Але хоча рыбу сабе ўзяць.

Рэчка грэбні хваляў паімчала,
Моцны ўтвараючы струмень,
Дзве вялікіх лодкі закачала,
Плавай у ахвоту цэлы дзень!

Чырванее ярка ўся паляна,
Тут суніц, клубніц не палічыць.
Ліпа ўся ў квецені ўбрана,
Недзе ў нетрах кнігаўка крычыць.

Ах, як добра ў дзень такі ў лесе,
Нават і не хочацца дамоў.
Птушкі паляцелі ў паднябессе.
Прыйдзем заўтра мы сюды ізноў!


Рецензии