Сва х праганяем кп нам

Сваіх праганяем кпінамі
Узбекаў сустрэнем пляскай
Вось-вось ўсквітнее краіна
Вось-вось зажыве як ў казцы

Вось-вось..Трыццаць год ўжо з гакам
Чакаем што долар лясне
І лязгае НАТА тракам
І Запад куе підарасаў

З расеяй мы разам сіла
Ну й што, што нічога не можам
Затое ў нас бацька асілак
Затое ў нас прынц прыгожы

Еўропу што трыццаць год брэша
Ніяк усё не пераможам
Затое ў нас ёсць Арэшнік
Затое ў нас шпіц прыгожы

ўскормлены “левай цыцкай”
Мы п’ем прапаганды атруту
Затое у нас ёсць Грышка
Ну й што, што ўшчэнт піздануты

Ну й што, што не маем Мовы
Ды й Каму да яе ёсць справы
Затое ёсць сябар Вова
Ну й што, што ман’як крывавы

Ну й што, што амаль мільён з’ехаў?
І дагэтуль з’яжджаюць паганцы
Нам замест іх прывезлі узбекаў
Хутка ўжо прывязуць пакістанцаў

Нам чакаць засталося крыху
Бацька кажа, а мы яму верым
Можа дваццаць гадоў, можа 30…
І адчыняцца ў вырай дзверы


Рецензии