Ходзяць Света i Наташа...
Ходзяць Света і Наташа
Уздоўж вуліцы маёй.
Узялі дзяўчаты нашы
Гэту моду. Як з сястрой,
Ходзіць Света ды з Наташай,
Усміхаецца, цвіце.
І Наташу Света наша
Ну, ніколькі не гняце!
Хтосьці ў пары ды з Тамарай,
Але ў нас Тамар няма.
Света з Натай ходзяць парай,
А Тамара хай – сама.
Абаім на прагулянцы
І смялей, і весялей.
Дзе ўсе хлопцы, каб ім пранцы?
Мала вечарам людзей:
Хто за хатай, іншы ў хаце,
А стары, той нават спіць.
Ну, а хтосьці ўжо ў халаце
Праз акно на іх глядзіць.
28. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126072900030