Неба, птушка, лес i матылёк...
Неба, птушка, лес і матылёк.
Неўпрыцям, што лета на зыходзе.
І рудбекій жоўты аганёк
Загарэўся па апошняй модзе.
Неба, птушка, лес і матылёк.
І здалёк аднекуль крочыць восень.
Неўміручай мары вугалёк
Недзе тлее ў атачэнні сосен.
29. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126072902287