Толiк зноу заводзiць фуру...

***
Толік зноў заводзіць фуру,
Едзе грошы здабываць.
Жонку ўзяў зусім не дуру,
З дурай бы – не здабраваць.

Роўна восем. Міша косіць
Недарослую траву,
Ці бярвенне з лесу носіць.
Гэта проста дэжавю.

Рваць пайду сваю цыбулю,
Потым снедаць. Бульба ёсць.
Адлічыла мне зязюля
Нешта хутка маладосць.

Зараз бы ды ў лес паехаць!
Ну, а хто мне не дае?
Я пра лес. Дубовы вехаць
Наламаць для лазні дзе.

Назбіраць вядро лісічак
І чарніц хоць літры дзве,
Ці венерын чаравічак
Адшукаць там у траве.

Восем дваццаць. Можна ехаць.
Радашковічы не спяць.
Трэба мне таксама вехі
Сваёй творчасці стаўляць.

28. 07. 2026 г.


Рецензии