ШЛЯХ АД БОГА
Уздымуць крылы за спіною да нябёсаў.
Здаецца, што паветра пахне мёдам,
А сенажаць чаруе водарам пакосаў.
Дарогі ўсе шырокія, а неба
Празрыстай чысціні, як акіян маўклівы.
Прастор вакол — любові нашай злепак,
Не раздражняюць ні туман, ні дождж імжлівы.
Не зблытаць толькі б са сцяжынкай д`ябла,
Яна прычэпіць крылы на шляху ілжывым
Да моманту, як сэрца наша ззябне,
Пакуль не забаюкае напеў ліслівы.
Калі ад Бога шлях, то ён шырэе,
Ад д`ябла шлях хавае выхад у бяздонні.
Святло раптоўна меркне, даль шарэе,
Прастор шапоча пустатой, душу палоніць.
Шукаем Божую дарогу сэрцам,
Павольна, з поспехам, з памылкамі блукаем.
А д`ябал нашым самалюбствам верціць,
Фіранкай зыркаю хавае шлях па краю.
Свидетельство о публикации №126072703119