Беларуская душа

Вечар ціхі апускаецца на стрэхі,
Зоркі свецяць, быццам мары са старых часоў.
У гэтай песні чуюцца маёй Радзімы рэхі,
Шораг лесу і духмяны пах няскошаных лугоў.
Я ішла дарогамі, шукала сваю ўдачу,
Губляла сяброў і спальвала за сабой масты.
Але цяпер я ўсё інакш навокал бачу,
Калі ў душы маёй квітнеюць зноў сады.

Дарога доўгая вядзе мяне да хаты,
Дзе маці верна чакала ля роднага вакна.
Ой, душа мая, ляці над полем вольным,
Дзе туман сівее ў ранішняй расе,
Напеў беларускі просты і прывольны,
Пра жыццё, што ў сэрцы кожны з нас нясе,
Хай спявае сэрца, хай суцішыць боль,
Тут мая надзея, тут мая любоў.

Былі хвіліны роспачы і светлай  веры,
Круціла лёс, як вецер восеньскі лісток.
Але адчынены заўсёды будуць дзверы,
Туды, дзе з роднай глебы б’е жывы выток.
Не трэба лішніх слоў калі жалейка грае,
Калі сябры за сталом сабраліся ізноў.
І кожны з нас у гэты момант дакладна знае,
Што даражэй за ўсё ёсць вернасць і любоў. 

Сціхнуць сум, і сумневы, застанецца надзея,
Сонца ўзыдзе зноўку над сівой Дзвіной.
Беларускае неба ласкай нас сагрэе,
І Анёл-ахоўнік будзе за спіной.
Для душы спяваю, сэрца хай сагрэе,
Гэты спеў заўсёды будзе век са мной…

10.06.2026г.


Рецензии