Пажауцела вiшня каля плота...
Пажаўцела вішня каля плота,
Вінаград пасерабрыў лісцё.
Мне прыемны летнія турботы,
Даспадобы сельскае жыццё.
Выбраў агуркі і памідоры,
На пяро цыбульку пасадзіў.
Іншы кажа, жыць у вёсцы – гора,
Я ж няшчасце даўняе забыў.
Мой сусед мяне ў чарніцы кліча:
"Добра ўдвух, калі які мядзведзь..."
Ён дабра мне пастаянна зычыць,
А інакш навошта мне сусед?
Пажаўцела вішня каля плота.
Без турбот якое ж то жыццё?
Летні вечар, жоўтая лістота,
Стол пісьмовы, зорак адкрыццё.
25. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126072600007