Белая чайка

Белая чайка ў небе лунае,
Белыя крылы над светам ляцяць,
Белая чапля ў дрыгве спявае,
Белых званочкаў ніяк не суняць.

Белыя столі над белым абрусам,
Белая хата і звонку, і знутры.
Побач у полі стаіць белы бусел,
Сочыць дзяцей ад зары да зары.

Белы рушнік на стале з белым хлебам,
Белае мы малако можам піць,
Белыя хмары пасунулісь небам,
Яснае сонца нам будзе свяціць.

Возера Белае ёсць у Беларусі,
Белая вежа ў варце стаіць.
Белыя лебедзі, белыя гусі,
Белае можам мы ўсё палюбіць.

Белая чайка ў свабодным палёце,
Белымі крыламі рэжа прастор.
Трэба не ў суме нам быць, не ў самоце,
Думкамі, сэрцам сягаць аж да зор! 


Рецензии
Как ясно в стихотворении обозначен белый цвет. И в это белое свечение включено постоянное движение. Получился белый цвет, но яркий.

Екатерина Адасова   17.09.2026 10:39   •   Заявить о нарушении
Огромное спасибо, уважаемая Екатерина! Очень интересное мнение.Вы совершенно правы!

Елена Михайлова 23   17.09.2026 12:40   Заявить о нарушении