Я адчуваю твае турботы

Я адчуваю твае турботы
Ад панядзелка i да суботы.
Я адчуваю святло надзеi,
Разам чакаю жыцця падзеi.
Я адчуваю тваю падтрымку
Кожную ранiцу i хвiлiнку.
Ноччу я чую тваё дыханне. 
Я адчуваю сваё каханне.
1.11.22г.
г.Прага
(с) Дыяна Балыка


Рецензии