Поунi з-за лесу тырчыць палавiна...

***
Поўні з-за лесу тырчыць палавіна.
Колькі там часу? Якая гадзіна?
Спаць не кладуся. Не спіцца пры поўні.
Колькі там часу, мне, поўня, напомні?
Хутка ўставаць, таму класціся трэба.
Раніцай будзе замглёнае неба.
Трэба парою адстаць на прыпынку
І адпачыць ад дарогі хвілінку.
Хай сабе едуць, а я ўжо прыехаў.
Фонавай буду для іх я памехай,
Толькі ніколі не стану пацехай.

26. 07. 2026 г.


Рецензии