Ля магiлы таты пасядзець...

***
Ля магілы таты пасядзець,
На старыя паглядзець бярозы,
У зіму – у думках – заляцець,
Дзе застылі на марозе слёзы.

Ля магілы таты пасядзець,
Паглядзець на лес каля Залесся
І адразу рэзка пастарэць,
І намеціць шлях у паднябессе.

Ля магілы таты пасядзець,
Адпачыць каб у нагах ад стомы –
І нікуды з сэрца не падзець
Той грудок, да болю мне знаёмы.

25. 07. 2026 г.


Рецензии