Шчаслiвая восень

Радасцю поўніцца сэрца, бы ў снах.
Золата з дрэў мне пад ногі кладзецца.
Я, закаханы, трымаю ў руках
Рукі твае і тулю іх да сэрца.

Кроплі дажджынак на твары тваім…
Вуснамі ціха да іх дакрануся,
Ды станаўлюся шчаслівым такім,
Новым пачуццям сваім аддаюся.

Я паланёны пяшчотай такой,
Хочацца свету крычаць, што кахаю,
Толькі баюся парушыць спакой,
Сэрцам сваім я тваё адчуваю.

Рук не разняць, не адвесці вачэй,
Так бы й стаяў, да грудзей прытуліўшы.
Восень здзіўляць будзе доўга яшчэ,
Віхрам пачуццяў мяне закружыўшы.

Вось як умее прырода здзівіць,
Музыкай дзіўнай нам душы напоўніць,
Шчасцем кахання ўсіх наталіць
І гэта шчасце надоўга запомніць.


Рецензии