Гэта наш Валожын

­Горад наш – малады і прыгожы.
Паабапал – пагоркі, лужкі.
Тут руплівыя людзі, дай божа.
Ёсць пісьменнікі, ёсць спевакі.

Тут калісьці жылі вяльможы.
Мецэнаты. З іх лёгкай рукі –
Нібы птушка, узняўся Валожын
Ля вірлівай і плыннай ракі!

Шмат вады ўцякло з таго часу.
Ліхалецце спазналі, бяду.
Не пазнаеш сягоння адразу
Нашых вулак, якімі іду.

Горад чысты ад смецця і звалак.
Горад вырас і памаладзеў.
Горад любы і блізкі нам змалку,
Хто душой да мясцін прыкіпеў.

Кожны дзень яму славу мы множым,
Праслаўляем у працы яго.
І стаіць, нібы волат, Валожын –
І царкоўны ён слухае звон...

Што будуем – будуем з любоўю.
Госць у хату – прывецім гасцей.
Сціплы люд наш і памяркойны,
Не прывык каб плясціся ў хвасце.

Горад ведае ўся Еўропа.
Мы з суседзямі ў міры жывём.
Ні паноў у нас – ні халопаў,
Самі рады сабе даём!

Жыта сеем і травы зноў косім.
Павышаем на фермах надой.
Аб адным толькі Бога мы просім,
Каб паслаў на зямлю спакой.

Каб хацелася жыць… Каб моладзь
Не цуралася родных гнёзд.
Час сваю за нас піша аповесць,
Вырашае Валожына лёс!


Рецензии