О, як хочацца у даль незямную паслаць...

***
О, як хочацца ў даль незямную паслаць
Тых, каму на мяне і на вершы пляваць.

Не цікавыя вы мне, бясспрэчна, таксама,
Як і вашая вера бамжу каля храма.

Ваша "вусная творчасць" мяне не хвалюе,
За ці супраць мяне толькі Бог галасуе.

Ашчаджайце, як грошы, свае падабайкі
І пакіньце сабе вашы плёткі і байкі...

І грызіце адзін аднаго, як сабакі.
Гэта вам уласціва, а мне дык да... аднаго месца.

24. 07. 2026 г.


Рецензии