Разам

Хай сівеюць з гадамі ўжо скроні,
І хай шлях твой жыццёвы нялёгкі,
Хіба важна, наперадзе колькі?
Важна тое, хто ідзе з табой у ногу.

Хто з дарогі ніколі не зверне,
І ў спіну хлуснёй не пацэліць,
Хто не згубіць святое давер'е,
У каго душа твая верыць.

Хто забудзе свае ўсе выгоды
І падорыць каштоўны свой час,
Той, хто зробіць сабе нават шкоду,
Каб у шлях гэты рушыць за нас.

Ён не здрадзіць і не падмане,
Ад павагі ён будзе іскрыцца.
Ты цані яго, ён шчытом тваім стане
І не дасць з вышыні разбіцца.

Ён рассуне аблокі рукамі,
Будзе разам праз штармы і нягоды,
Мацаваць берагі не слОвамі,
А малітваю, вернасцю, згодай!



*Поэтический перевод стихотворения
"Вместе" (автор Павел Корольков)


Рецензии