Сяброука будзе скарачаць гарод...

***
                Практычнай, разумнай,
                страшна прыгожай
                і такой жа працавітай сяброўцы

Сяброўка будзе скарачаць гарод,
Бо ў Мядзельскім раёне недарод,
Амаль што кожны – неўраджайны год.

Дый на хрэна сяброўцы агарод,
Калі яна хварэе за народ
Зімой і летам, нават круглы год?

Не мае часу дзеўка на гарод,
Бо трэба ж абсвістаць увесь свой род
І павадзіць з усімі карагод.

То фітафтора з'есць дзе карняплод,
То толку не дае севазварот,
То агурочкі вытапча янот...

"Ды да таго ж купляй  яшчэ азот,
Каб падкарміць вясною агарод", –
Балбоча мне сяброўка як удод. 

"Завёўся летась у гародзе крот,
Парыў усю цыбулю, вось урод!
Мне не хапала гэтакіх турбот?

А гной цягаць? То ж надарваць жывот!
Лепш пасядзець ля кованых варот
Ды ўзяць якога хлопца ў абарот...

Паўночны край – не поўдзень і не ўсход,
Тут кожны год бывае недарод,
А там усё зусім наадварот.

Хай агарод капае палявод,
Паэт капае хай, ці іншы зброд,
А мне патрэбен толькі кісларод!

Я ў офісе працую трэці год,
Дык на хрэна мне ў вёсцы агарод?
Гурочак вырас, дык не ўзяць у рот,

Такі ён горкі! Гора-агарод
Травой засею на наступны год
І буду есці з маслам бутэрброд,

Глядзець на працавіты наш народ,
Як ён штогод капае агарод,
Як той сляпы мой у цыбулі крот,

І замілоўвацца: няма ў мяне турбот!"

23. 07. 2026 г.


Рецензии
Няхай дурны народ капае агарод,
Хай корпаецца ў гноі іншы зброд:
Паэт, калгаснік, крот і палявод.
А я паеду на курорт!

Дзякуй , пацешылі!

Мирко Маев   24.07.2026 19:26     Заявить о нарушении
Дзякуй, Мірко (Мірка) Маеў!

Юрий Боровицкий   25.07.2026 22:56   Заявить о нарушении