Калi ад трывогi не спiцца...
Калі ад трывогі не спіцца
І жальба сціскае душу,
Баюся я не паўтарыцца
І новыя вершы пішу.
За вокнамі брэша сабака,
Гараць і маўчаць ліхтары.
Баюся ўжо больш не заплакаць
Да самай апошняй пары.
Ні пець, ні кахаць не баюся,
Ні нават прызнаным не жыць.
Начы на цябе я малюся –
Баюся цябе разлюбіць...
21. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126072100675