Журба
Чаму прыходзіш да мяне?
Не памінаю цябе ліхам я,
Няхай яно само міне.
Журба, як песня жураўліная,
Прыходзіш у няўрочны час.
Чаму ты горкая, шчымлівая,
Нагоніш смутак іншы раз?
Журба бывае беспрычынная,
Накоціць нейкі моцны вал.
Не, не расстацца мне з Айчынаю,
Што лёс бы не наканаваў.
Журба пякучая, спрадвечная,
Яна з’ўляецца сама.
Журба, людзей бяда адвечная,
Мне добра, як цябе няма.
Журба накоціцца раптоўная,
Збаўленне ад яе знайсці…
Яна – навала паслядоўная,
Нястомную не абысці…
Свидетельство о публикации №126072102124