Нараджае водар асалоду
Прыгажосць навокал незаймаць.
Далягляды слухаюць прыроду...
Наляцелі думкі - не стрымаць!
Каляровай стужкай сагравае
Кругасвет валошкавы шывок.
Летуценны вецер, твар хавае,
Заганяе хвалі на пясок.
Сакавіты колер аздабляе
Цудадзейна сонца песціць зрок.
Неласкава хмара назаляе,
Галасліва мчыць у замшэлы змрок.
Знакаміта ладзіцца прыпеўка,
Паслядоўна полька тчэ яе.
Рушнікамі сцеліцца пасеўка, -
Праваслаўны спеў бяду міне.
Нараджае водар асалоду:
Кругасвет валошкавы шывок.
Далягляды слухаюць прыроду,
Цудадзейна сонца песціць зрок.
20.07.2026
Свидетельство о публикации №126072006125