Чорнае, як мора...

ЧОРНАЕ, ЯК МОРА...
леанід ПРАНЧАК

Вястуном счарнелым,
Горкаю журбою,
Груганом знямелым
Ты па-нада мною.
Едкаю слязою
Над зламаным лёсам,
Хмарай дажджавою,
Жалем безгалосым

Гора-гора-гора,
Чорнае, як мора.
Гора-гора-гора,
Чорнае, як мора.

Ходзіць неадступна,
Пад нагамі трэцца,
Абкладае рупна
Вострым болем сэрца.
Буду гараваці
З грам у абдымку.
Буду шанаваці
Гора, як любімку.

Гора-гора-гора,
Чорнае, як мора.
Гора-гора-гора,
Чорнае, як мора.

Немарасць і змора....
Доўгімі начамі
Задушу я гора
Дрогкімі рукамі.
Стане гора пылам,
Ветрам пойдзе гора.
Над жыццём панылым,
Над ліхім учора.

Гора-гора-гора,
Чорнае, як мора.
Гора-гора-гора,
Чорнае, як мора.

Чорнае, як мора,
Цёмнае, як неба.
Гора маё, гора,
Што табе тут трэба?

19.07.2026

ЧОРНАЕ, ЯК МОРА...
Demo version
https://www.youtube.com/watch?v=zsB0nQiyves

Верш – леанід ПРАНЧАК
Канцэпцыя і прадзюсіраванне – леанід ПРАНЧАК
Генерацыя музыкі і вакал – LPran AI

УВАГА!
Публікуецца
ЯК ДЭМАНСТРАЦЫЙНЫ ЗАПІС
для прафесійных і самадзейных выканаўцаў.
Калі Вы хочаце выконваць гэтую песню,
калі ласка,
звяртайцеся да Аўтара,
каб атрымаць тэкст і фанаграму аранжыроўкі.
Публічнае выкарыстанне тэксту і музыкі
толькі з пісьмовага дазволу праваўладальніка.

2026


Рецензии
Читаю и не могу понять, почему "трасянка". Мне, как белорусу, мешают русские слова, а русским непонятны многие белорусские.Теряется целостность восприятия.

Цитус   13.10.2026 16:00   •   Заявить о нарушении
Трасянка тут ні пры чым. Тут сапраўдная беларуская мова, а ваша ўспрыманне — ваша асабістая складанасць,а не праблема аўтара і мовы.Ваша рэцэнзія — не нагода сумнявацца ў мове, а нагода ўзяць слоўнік і паглядзеь словы, якія вы не разумееце.

Леонид Прончак   14.10.2026 10:54   Заявить о нарушении
Я с Вами не согласен. Вот даже первая строка ВЕСТНИКОМ ПОЧЕРНЕВШИМ по белоруски бубет ВЕСНИКАМ ПАЧАРНЕУШЫМ.И так далее.

Цитус   14.10.2026 12:09   Заявить о нарушении