Снiлася дваюрадная Жэня...

***
Снілася дваюрадная – Жэня.
Як, сястра, там дажываеш век?
Як там твая моладзь, наша змена?
Як тваё здароўе, чалавек?

Дзе жывеш, у сына, ці ва ўнука?
Ўспамінаеш Будзішча, ці не?
Ад цябе даўно не чуў ні гуку,
А пабачыў сеначы – у сне.

І здаецца мне такім далёкім
Час, калі ў маліны мы ішлі
Полем – за алешнікам – шырокім
У кутку, дзе некалі раслі.

Ці жывая матчына там хата?
Ці даўно на могілках была?
Шлю прывет ад стрыечнага брата
Той, што кветкай некалі цвіла.

20. 07. 2026 г.


Рецензии