Бацькоускi край

­­­Бацькоўскi край – радзiмая зямля,
Вiльготны ранак коцiцца гасцiнцам,
А я прашу дазволу ў Жураўля
З яго крынiц лагодай прычасцiцца.
Акінеш вокам – колькi тут красы:
Вакол дарог, вакол сядзiб прыцiхлых!
Бары, азёры, пушча ды лясы,
І сiнь нябёс, з няспешным iхнiм рытмам!
Плывуць аблокi ў мора цераз край,
Вясёлы ветрык статак падганяе…
Зямля бацькоў – зямны біблейскі Рай,
Зямля бацькоў – зямля мая святая!
Як напамiн – царкоўныя званы…
Як добры знак – гаворка роднай мовы…
Тут вывучаў я скарбы даўнiны,
Тут адчуваў я лучнасць з часам новым.
Што сэрцу блiзка – дорага душы:
Чабору чад і дым чаромхі горкi…
І яркi куст шыпшыны ля шашы…
І звонкі смех дзяцячы на падворку!
А здарыцца гасцiць дзе за мяжой,
Дзiвосны сон вандроўнiку прыснiцца:
Ружовы ранак грае ў свой ражок,
Ружовы снег лажыцца за гасцiнцам…


Рецензии