Набяры вады з крынiцы...

***
Набяры вады з крыніцы
Ды шалёўкай у чарніцы.
Поўны лес чарніц цяпер,
А не верыш, дык правер.
Не кусаюць камары,
І чарніцы, як шары:
Тоўстыя, буйныя,
Нібы вішні тыя.
І не джаляць авадні,
А прыстануць, дык гані.
Хіба дзе мядзведзь ляжыць.
Як убачыш, не бяжы,
А спыніся і спакойна
Адступай назад дастойна.
А абробішся са страху,
Дык маліся не Алаху
І не Буду, а Хрысту:
Страх адгоніць за вярсту.
Можна й шуфлікам збіраць,
Толькі ж трэба прытрымаць
Кусцік ягадны рукой.
Набярэш вядро з гарой!
Валачыся па чарніцы
Ды глядзі на медуніцы:
Дзе растуць, туды смялей,
Мала там атрутных змей.
А як што пабачыш воўка,
На сасну узлезеш лоўка.
Ды наўрад, бо знае Бог,
Воўк у нашым лесе здох.
А як лашчыцца лісіца,
Дык кідай збіраць чарніцы,
Бо вар'яцтва ў той лісіцы,
Не дацягнеш да бальніцы.
Смела йдзі ў тыя чарніцы,
У чарніцы-чараўніцы!
А сустрэнецца бабёр,
Не давай яму адпор.
Хопіць гэтага дабра 
І падалей ад бабра.

Як чарніцы сядзеш есці,
Дык маліся, што жывы.
Выпі грамаў сто ці дзвесце
За бяспеку галавы.

18. 07. 2026 г.


Рецензии