Вячэра

Маладая бульба з печкі,
Ды з гуркоў сваіх салат,
Пальцам піханай калечка...
Хіба я пытаю шмат?

Гэта панская вячэра!
Ды сто грамаў, жонка, каб.
Сёння шмат ня пі, Валера,
Для ахвоты наліла б.

Мабыць, нечага чакае
Сёння ноччу ад мяне.
Колькі год, а ўсё кахае.
Добры конь паўсюль ў цане.


Рецензии