Гуманicт

Грымяць па ўсёй планеце нашай войны,
  Грамадству, пэўна, цесна на Зямлі.
Улады маюць погляд самастойны,
  У кожнай з іх на зброю ёсць рублі,
Магчыма нават, еўры і даляры -
  Мір непатрэбны тым, хто ад вайны
Атрымлівае большыя навары,
  А абарот грашовы дзесь трайны.
Ніхто забітых зноў лічыць нязгодны,
  Нікому спраў няма і да калек,
І шмат размоў пустых пра дух народны -
  І зноў у бойках гіне чалавек.
Спыніць бы тых, хто прагна хоча ўлады,
  Сваёй нажывы , славы, медалёў.
Такой, нажаль, пакуль няма прылады,
   Таму не змыць людской крыві з палёў.


Рецензии