Размова з прарокам. Частка 3 Зорны прычал

Размова з прарокам. Частка 3: Зорны прычал

На скрыжаванні далёкіх дарог,
Дзе вецер сляды разнёс,
І змораны спыніўся ля ног
Няўрымслівы мой лёс.

Вандроўнік вечны і бяздомны,
Ішоў ён поруч праз гады.
Ягоны позірк непакорны
Ратаваў усюды ад бяды.

Ён паглядзеў на мяне і мовіў:
— "Ты сэнс шукаў на сцежках глухіх,
А я веды даваў праз забыццё
У хвілінках сустрэч тваіх.

Ты адгэтуль нікуды навек не ўцячэш —
Я поруч заўжды, твой адзіны ахоўнік,
Праз радасць і горыч, у кожнай з прарэш —
І шчасця, і стомы віноўнік.

Тваё азарэнне — як компас у жыцці
На ўладнай, жывой далоні.
Бязмежны космас заве нас ісці,
Твой шлях — у няспынным гоне.

Калі і зорны бляск у высях згасне,
Як мінецца зямны кароткі час,
Людзі скажуць: "Лёс яго быў шчасны,
Бог тады падумаў і пра нас".

...І ў вышынях, дзе зорнае мора,
Сустрэла душа непакорны свой лёс.
Ён шапнуў: — "Забудзь пра пакуты і гора,
Скончыўся шлях твой, да зор ты дарос".

Ён крокам бясшумным ласкава абняў:
— "Ты дома, мой дружа, — спакойна сказаў. —
За гэты воблачны і ясны абшар
Нясу я твой светлы і праведны дар.

Тут ісціны чысты і верны прычал,
Дзе зоры спяваюць у дзіўным хоры.
Ты годна свой крыж і нёс, і вянчаў —
Забудзь пра зямныя раздоры".

Музыкальная версія:
https://youtu.be/1wrF5Edm-rk?si=-12kOasDz4EFNkOU

Мінск, 5 студзеня 2024 года.
Аляксандр Гарбар.


Рецензии