Не размауляй з незнаёмым

Апоўдні на скрыжаванні,
Душным і поўным пылу,
З компасам сапсаваным
Вера губляе сілу.

Не размаўляй з незнаёмымі —
лепей зблытаць напрамак.
Той, што з цмокам чырвоным, —
Найгоршы з усіх прыманак.

Чаго мы тады не ведалі
З таго, што цяпер мы ведаем?
І што рабіць з гэтымі ведамі,
Якія нам ўслед за бедамі?

Часу няма даследаваць…
Cпроб i памылак кола -
Няхай будзе нашым метадам,
Самая жорсткая школа.;;-


Рецензии