Нiкуды я нi сыду, нi з еду...

***
Нікуды я ні сыду, ні з'еду,
Сын сваёй радзімы, патрыёт.
Тут я рады і кату, й суседу,
Тут жыве пакорны мой народ.

Тут дзядоў аблеглыя магілы,
Мацярэй-пакутніц бугаркі.
Надае тут творчыя мне сілы
Пышны куст каліны ля ракі.

Тут я зведаў шчасце нарадзіцца,
Тут памерці часу мне няма.
Тут ад хваляванняў зноў не спіцца,
Тут мая свабода і турма.

Успаміны цвеляць тут мне раны,
І яны ж тут гояць мне душу.
Тата з мамай спяць тут, ветэраны,
Супраць іх паўстану – саграшу.

І не трэба тут мяне палохаць,
Пагражаць, пужаць мяне, страшыць.
На балотах дагарае лотаць,
Каб вясной тут сонейкам ажыць...

15. 07. 2026 г.


Рецензии