Смяецца неба
А сонца міргае і сее на шляху прамені.
Здаецца шчасця большага не трэба,
Як птахі кружаць думкі светлыя і летуценні.
І як бы не шумеў, злаваўся вецер,
Яго бурчанне, крыкі не ўспрымаюцца сур`ёзна.
Па тратуары развявае смецце,
Як бы даказвае, што ён тут гаспадар, і грозны.
Гляджу як на свавольніка малога,
Праводжу ветлым поглядам, з лагоднаю пяшчотай.
З падзякай шле малітву сэрца Богу,
Як птушкі ў вырай разляцеліся мае турботы.
Ні навальніца і ні дождж-залева
Каварствам не ўкрадуць усмешку майго неба.
Як зоры ў ім, душы маёй напевы,
Надзея, вера і любоў частуюць Божым хлебам.
Свидетельство о публикации №126071404523