Вецер смяяуся у дуброве...
Вецер смяяўся ў дуброве
За Рагавою ў Шаршунах.
Трава смакавала карове,
І скрыпень стаяў, нібы струны.
Вольнае летняе ранне.
Вецер смяяўся ў дуброве.
Узнікла сягоння жаданне
Сказаць табе звабнае слова.
Вецер смяяўся ў дуброве...
Помніш спатканне ты ўлетку?
Смяяліся бор чарнабровы
Й валошкі на жытнім палетку...
14. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126071403807