Лiндсi Грэм памёр раптоуна...
"Ліндсі Грэм памёр раптоўна,
А Макконнэлл захварэў", –
Гаварыла мне Пятроўна
Рана ўранні на дварэ.
"Ну, няхай яшчэ Макконнэлл,
Зразумела ж, бо гады,
Там усё як на далоні,
А вось Ліндсі ж – малады!
З маім Грышам – аднагодак,
У адных яны гадах.
Грэм – палітык-самародак.
Гэта ж трэба, проста жах!
Усе флагі прыспусцілі
Да суботы ў ЗША...
Хіба, можа, што зрабілі?
Не прымае смерць душа!"
І пайшла сабе з кашолкай
Па лісічкі за гарой...
Вось з такою "камсамолкай"
Размаўляю я парой.
13. 07. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126071306129