НОВЫ ХIТ

НОВЫ ХІТ
ад леаніда ПРАНЧАКА

https://www.youtube.com/watch?v=k19K1TSyRBw

МАМА. МАМА. МАГІЛЁЎ
Demo version

Верш – леанід ПРАНЧАК
Канцэпцыя і прадзюсіраванне – леанід ПРАНЧАК
Генерацыя музыкі і вакал – LPran AI

УВАГА!
Публікуецца
ЯК ДЭМАНСТРАЦЫЙНЫ ЗАПІС
для прафесійных і самадзейных выканаўцаў.
Калі Вы хочаце выконваць гэтую песню,
калі ласка,
звяртайцеся да Аўтара, каб атрымаць тэкст і фанаграму аранжыроўкі.

Публічнае выкарыстанне тэксту і музыкі
толькі з пісьмовага дазволу праваўладальніка.

2026

МАМА. МАМА. МАГІЛЁЎ
Леанід ПРАНЧАК

Уцякаючы ў ноч з Магілёва
І мяняючы сноў гарады,
Я даваў сабе цвёрдае слова:
Не вяртацца ніколі сюды.

З’ехаць прэч
І забыць незваротна.
Згінуць пылам разбітых дарог,
Каб было невыносна самотна.
Так хацеў я.
Хацеў, ды не змог.

Сумна мне ці зрэдчас нармалёва,
Цёпла сэрцу ад простых высноў:
Уцякаючы ў ноч з Магілёва,
Я з сабою забраў Магілёў!
Мама-мама-магілёў!
Мама-мама-магілёў!

Немагчыма ніяк мне адпрэчыць
Лёс, сустрэчы, каханне, разлад...
Непазбежныя простыя рэчы,
Што здалёк мяне цягнуць назад.

Адгукаецца смуткам і болем,
Белым золотам восенькіх дрэў
Дарагое маё Падмікольле,
Да цябе я душой прыкіпеў.

Сумна часам альбо нармалёва,
Цёпла сэрцу ад простых высноў:
Уцякаючы ў ноч з Магілёва,
Я з сабою забраў Магілёў!
Мама-мама-Магілёў!
Мама-мама-Магілёў!

Што ты робіш са мною, паненка,
Што зацята над кручай маўчыш?
Я кахаю цябе, Дубравенка,
І тваю старасвецкую ціш.

Праз адлегласць і час непрыкметны
Праплываюць аблокі ў журбе.
Родны горад, каханы і светлы,
Не забуду ніколі цябе!

Сумна часам альбо нармалёва,
Цёпла сэрцу ад простых высноў:
Уцякаючы ў ноч з Магілёва,
Я з сабою забраў Магілёў!
Мама-мама-Магілёў!
Мама-мама-Магілёў!

Мама-мама-Магілёў!
Мама-мама-Магілёў!
Мама-мама-Магілёў!
Мама-мама...
Магілёў!

27.01.2022
10.07.2026


Рецензии