Размова з прарокам. Частка 2 У палоне забабон

Частка 2. У палоне забабонаў


На раннім світанку ў здагадках сваіх
Ты мучыўся, сэрцам не спаў.
У прыпадках балючых, маўклівых, ліхіх
Ты адказы ўпарта шукаў.

Што прыйдзе? Ці дзень будзе светлы цяпер?
Ці зноў наляціць перасум?
Ці дом мой, дзе стыла хаваецца звер,
Пагрузіцца ў суцемь і раздум?

Зязюля ў бары кукавала здалёк,
А я свае гады лічыў.
Душа трапятала, як кволы лісток, -
Бо кожны свой крок я страшыў.

А лёс адказаў: "Зачакай і пастой!
Ты гаснеш як свечкі агмень.
Не будзь гэтай птушкай сляпою, лясной, -
Што мкнецца ў мінуўшчыны цень.

Не будзь ў палоне пустых забабон,
Не вер  ў прыкметы і страх.
Твая ўжо доля - вышэй за закон,
Свабода - ў тваіх жа руках!"

Раскрыла цыганка калоду падман,
Раскінула веерам мне,
І сэрца ахутаў злавесны туман,
Нібыта ўся ісціна ў віне.

А прывід ілжэ-лёсу з насмешкай сачыў
За кожнай маёй мітуснёй!
"Не будзь толькі рэхам,- ён мне паўтарыў, -
Бо я - гэта голас твой".

Музычная версія:
Спасылка:
https://youtu.be/1wrF5Edm-rk?si=TDdLhcRCZv85MQ3h
Паважаныя сябры, калі ласка падпісывайцесь на мой канал Uoutu.be @Александр Гарбар,

"Пачатак у Частцы 1. "Сустрэча з Лёсам"
Працяг чытайце ў Частцы 3. "Зорны прычал".


Рецензии