На Пятра i Паула у царкву ураннi...

***
                Памяці маёй дзядны Насці

На Пятра і Паўла у царкву уранні,
Потым за гурочкам першым у гарод.
На Куменне, кажуць, збудуцца жаданні,
Што б ні пажадаў ты на наступны год.

Можна выпіць чарку, бо прайшла пятроўка,
Каўбасы насмажыць, сёння ўжо не пост.
Сыраквашы ўнесці (доіцца кароўка)
Ды памазаць маслам той кароўцы хвост.

На Пятра і Паўла, ў нас жа – на Куменне,
Можна весяліцца ды адпачываць,
Зойдаць, нібы вецер той па загуменні,
І кумоў яечняй з салам частаваць.

12. 07. 2026 г.


Рецензии