Саткала коудру
Захінула Сонца ад дурнога вока
Пакуль Свет не знойдзе кропку
Раўнавагі, адшукае крок за крокам.
Чарнабогу тут раздолле
Нагуляцца ўдосталь пакуль сам не згіне,
Пакуль прыдзе Божа воля,
Занавескі Сонцу ушыркІ адчыне.
Ветрам лёгкім і духоўным
Заспявае наваколле новай эры.
Чалавек, як скарб шаноўны,
Вартасць знойдзе ў сэрцах, а не на паперы.
Чалавечнасць, як дарунак
Неба зорнага і Божага Дыхання,
Зверне шляху накірунак
Да высот духоўных, Госпада прызнання.
Голуб міру ў паднябессі
Занавесіць вока хітруна і шэльмы.
Бездухоўнасць згубіць вес свой,
Ажывуць карэнні радавыя з зеллем.
Свидетельство о публикации №126071102882