Адзiн паэт святкуе юбiлей...

***
                Уладзіміру Някляеву
                з нагоды яго юбілею

Адзін паэт святкуе юбілей
І лье ялей, каб заспакоіць сэрца,
Што ён на свеце – першы салавей,
Які пяе ў імклівым тэмпе скерца.

Спявай, паэт, і лі сабе ялей,
Як сродак суцяшэння, што ты першы.
Хоць два разы святкуй свой юбілей,
Ды не пішы аднолькавыя вершы.

І не сумуй, паэце! Весялей
Глядзі на свет, на дні свае і ночы!
Хоць не табе  будуюць маўзалей,
Мазоль язык, каб не мазоліць вочы!

11. 07. 2026 г.


Рецензии