Плошча Перамогi

я зноў змяняю гарады.
на поўнач, поўдзень альбо захад.
куды б ні трапіў, там заўжды
мяне сустрэнеш родным пахам.

ты стала плошчай перамог.
дзе мой трыумф над звычным глуздам
і па-над тымі, хто крадком
жадаў грудзей тваіх і вуснаў.

звыцяг над існасцю самой
былых ужымак і заганаў –
бо рады ім дало адно,
што быў табою апантаны.

нібы праз процьму прамяню,
я даручыўся шляху ў безвач,
што да твайго вядзе агню,
наканаванага на вечнасць.

агорне побач цеплыня.
знаёмы гэтай плошчы подых.
і час мінае, толькі я
дэталі помню ўсе на дотык.

захрас у багне ці ў гурбе,
хоць мінаком, хоць самазванцам,
мой лёс – імкнуцца да цябе,
туды, дзе прагну я застацца.

я зноў змяняю гарады,
паветы, вобласці, краіны…
паўсюль мяне спаткаеш ты,
плошчай залежнасці адзінай.


Рецензии