Папараць кветка
Свет наш, сатканы слязьмі па надзеях.
Сцежку падкажа знайсці, што схавалі
Ў фарбе настоянай на лжэ-ідэях.
Шчыра жадае духоўныя лекі
З кветкаю разам знайсці на Купалле.
Той эліксір, што дае чалавеку
Гонар і моц, за які паміралі.
Папараць кветка гукне ў Дзень святочны
Глыбака ў сэрцы, дзе цемра, як пушча.
Кветка заззяе, разгоне дух змрочны,
Выгляне сонца з-за хмары рашуча.
Ноччу Купальскай агеньчыкам кветка
Шлях да святла азарыць, хоць на момант,
Шлях, па якім кожны з нас чалавекам
Зможа прайсці, сцеражэ ад садома.
Папараць кветка гармонію свету
Верне дыханнем і зорным світаннем.
Сэрцам пазнаць бы галоўную мэту:
Тчэ чалавечнасць любоў і каханне.
Свидетельство о публикации №126071002796