Шнары
Самая пяшчотная беларуская песня пра каханне
ШНАРЫ
Demo version
https://youtu.be/Z0vwCi99CZM
Верш – леанід ПРАНЧАК
Канцэпцыя і прадзюсіраванне – леанід ПРАНЧАК
Генерацыя музыкі і вакал – LPran AI
УВАГА!
Публікуецца
ЯК ДЭМАНСТРАЦЫЙНЫ ЗАПІС
для прафесійных і самадзейных выканаўцаў.
Калі Вы хочаце выконваць гэтую песню,
калі ласка,
звяртайцеся да Аўтара,
каб атрымаць тэкст і фанаграму аранжыроўкі.
Публічнае выкарыстанне
толькі з дазволу праваўладальніка.
2026
ЯКАЯ ТЫ ПРЫГОЖАЯ!
леанід ПРАНЧАК
Якая ты прыгожая, калі
Цябе цалую ў шэрані світання,
Пасля, як зведаў цела палыханне, –
Начныя зоры – цьмяныя вуглі.
Пяшчота, нібы першы снегапад.
Пампуе сэрца гулка і зачаста.
Мой кожны нерв ажно крычыць ад шчасця.
Няспынны шал і словы наўздагад.
Я піў бесперапынна і нагбом
Хмяльны напой неспапяляльнай жарсці,
Каб, нібы куль, да ног тваіх упасці
І захмялець утомай, як віном.
Аддыхацца і доўга цалаваць
Усё, што дазваляеш і не вельмі.
Круціцца, як вужака, на патэльні,
Каб з галавы да пят цябе кранаць.
Якая ты прыгожая!
Харал
Пачуццяў ад уздыму і да смагі.
Тваіх пазногцяў шнары, як зігзагі…
Узлёт і крык, што блізіцца фінал.
Імгненне і… Дыхання нестае.
Чуваць, як з папяровак дождж сцякае.
У сценку б’е суседка маладая,
Нічога не гаворыць, проста б'е.
Давер і ласку зведаў шмат разоў.
Табе я ўдзячны за жыцця праявы,
Калі не трэба золата і славы,
Таму што ёсць пяшчота і любоў.
Якая ты прыгожая!
Няма
На белым свеце большай асалоды
Цябе кахаць сягоння і заўсёды.
Ды што казаць?
Ты ведаеш сама.
Ды я кажу!
І буду гаварыць,
Калі ў тваіх вачах пабачу сонца,
Калі нястрымна прагну паўтарыць...
Якая ты прыгожая!
Бясконца!
18.08.2023
Свидетельство о публикации №126071002097