Пяшчотнасць

Пяшчотнасць зблытаць вельмі цяжка,
Яна ў парывах ветра лёгкіх.
Апоіць сэрцы мудрай казкай,
Да дзён вяртае басаногіх.

Пяшчотнасць, як цяпло матулі,
Што сцеражэ нас арэолам.
Рукой нябачнаю нас туліць
І поіць з водарам расолам.

Пяшчотнасць дорыць думкам крылы,
Дае натхненне для палёту.
З нябёс налёт змывае пыльны,
Святлее фарба на турботах.

Пяшчотнасць — зелле нашым душам,
Каб захавалі чалавечнасць.
Сцяну, як крыўдаў мур, разрушыць,
Душы даруе шлях у вечнасць.

Пяшчотнасць незаўважыць цяжка,
Яна настояна на зёлках.
Рупліва, мудра, як мурашка,
Агорне сэрцы мяккім шоўкам.


Рецензии