Сусед распачау ацяпляльны сезон...

***
Сусед распачаў ацяпляльны сезон:
У ліпені ў грубцы ён паліць.
У хату занёс быў петуній вазон
І лета чароўнае хваліць.

Суседка накрыла спанбондам двайным
Свае кавуны й агурочкі.
І валіць з суседскага коміна дым,
Бо надта ж спякотныя ночкі!

Усёю душою я лета люблю:
Пагрэю старэчыя косці!
Сняжынкі далонямі прагна лаўлю:
Зіма завітала – у госці.

Пайсці хіба бульбы старой наварыць:
Паесці гарачага трэба.
На кухні няхай хаця б газ пагарыць,
Бо сонца пакінула неба.

09. 07. 2026 г.


Рецензии