Мая мама Анёлак
Заплятала мама мне льняныя косы,
Басанож у ранні сагравала росы.
Я ў сукенцы новай, мамачкай пашытай,
Пад дожджом кружыла, шапацела жыта.
Час прыйшоў - з рамонкаў рвала я пялёсткі,
Мне ж прасіла мама шчасця ў Маці Боскай.
А жыццё матулі несла колам з горкі,
Дзе і хлеб часамі быў палынна - горкі.
Гадавала дзетак, цяжка працавала ,
Непрыкметна неяк і старэнькай стала....
А цяпер Анёлак для мяне матуля -
За спіною крылы, белая кашуля...
Мне аднойчы маму паказалі ў небе,
Як сказалі гэтым:"Гараваць не трэба !
З чысцінёй душэўнай ёй знайшлося месца
Між Анёлаў светлых, там і дом, урэшце".
У высокай сіні ціха мама крочыць,
І яна з Нябёсаў за дачушкай сочыць .
Падстаўляе рукі з мяккай аблачынкі,
Выцірае слёзы любае дзяўчынкі.
І лягчэй на сэрцы, зноў смяюцца вочы,
Бо Анёлак побач днём і цёмнай ноччу.
А жыццё бруіцца несупыннай плынню,
Перацершы лёсы , як зярняты ў млыне.
Мой праменьчык цёплы, родны самы-самы...
У маім ты сэрцы назаўсёды, мама.
Свидетельство о публикации №126070808317
Успехов в творчестве.
Виктор Камышан 14.08.2026 00:49 Заявить о нарушении
Тумилович Людмила 15.08.2026 03:28 Заявить о нарушении