Я люблю... чай вясёлая
Асабліва з лісця,
Ты прыходзь і паспытай!
Насушыла з лішкам.
А да чаю пірагі
З серабрыстым макам,
Для цябе, мой дарагі,
З асаблівым смакам!
Ты, мой мілы, прыкмячай,
Для цябе старалась,
Гатавала свежы чай,
У хаце прыбіралась,
Пахнуць полем пірагі,
Свежаю пшаніцай,
Хлопец мілы,дарагі,
Ты на мне жаніся.
Заварыла я табе
Свежанькага зелля,
У чароўненькай вадзе
Каб было вяселле.
Толькі нейкі дзіўны ты,
Адстаўляў талеркі,
Папрасіў для пекнаты,
Келішак гарэлкі.
Што ж табе не йдзе у рот
Мой кусочак вабны.
Паспяшы, бо з’есць мой кот,
Да прысмакаў сквапны.
© Copyright: Ганна Якубоўская
29.05.2026
Свидетельство о публикации №126070805374