У ноч на Купалле

Я шукала купальскую кветку,
Цёмным часам, начною парой,
Размаўляла прыцішана з ветрам,
Каб распальваў кахання агонь.
 
У маўчанні стаялі бярозкі,
Сціплы месяц мне шлях асвячаў…
Толькі штосьці ў папараць-росах
Той агеньчык нідзе не блішчаў.
 
Чым далей я блукала па лесе,
Тым шчыльней заплятаўся гушчар,
Неба зоры свае ў паднябессі
Прыхавала за шырмаю хмар.
 
Неяк вусцішна стала раптоўна…
Што ж шукаю я у цемры жыцця?
Ранкам сонца рукой залатою
Квецень лугу запаліць здаля.
 
Колькі там прыгажосці пакіну,
Заблудзіўшы ў  царстве лясным?
Дзе вяночак мой  з кветак загінуў,
Што да роднага берага плыў?

Уявіла валошкі     яскрава,
І званочкі ў купальскай траве…
Што шукаю і кім зчаравана
І куда заблукаю далей?
 
Для каго гэта цёмная нетра,
Што вуглямі падману блішчыць?
І заве да сябе чалавека
Невядомым каб чарам служыць!
 
Вельмі добра, што ў час усведамлення,
Я сцяжынкай да ўскрая прыйшла,
І падтрымку знайшла ўяуленням,
Што на чоўне па рэчцы плыла.
 
Хлопец выйшаў з знаёмым вяночкам,
Да сябе, як магніт, паманіў!
Статны, моцны магутны дубочак,
На світанні ў ранні прыплыў.
 
На Купалле, таму, хто імкнецца,
Шчасце ў лесе сваё адшукаць,
Я кажу, што жыве яно ў сэрцы
Толькі трэба яго прывітаць!
 
І агеньчык заззяе яскрава!
І рассыпле вакол цеплыню.
А таму хто сапраўдна кахае,
Ён падорыць душы дабрыню.


Рецензии