Роднай хатцы
Майго маленства мілую пару.
Лужок, які Сабілавым завецца,
Нябесную шчаслівую зару.
Мая хацінка, родны мой прытулак,
З сівой карою груша за вакном,
Вішнёвы сад –душы маёй завулак,
Cа звонкім галасістым салаўём.
Прадаць цябе зусім не маю сілы,
Гучаць у сэрцы продкаў галасы,
Што адышлі навек ў нябесны вырай,
А каранямі засталіся ў душы.
Мая хацінка – светлая калыска,
Той чысціні, што песціла заўжды,
Святлом вітала, і карміла з міскі
Духоўнай стравай з смакам дабрыні.
Прадаць свой дом—сваёй крыві вытокі,
Крыніцы той, што сілы нам дала,
Святой зямлі, што даравала сокі,
І зоркай пуцяводнаю была.
Малюся неабсяжнаму Сусвету,
Каб сілы прыязджаць сюды даваў,
Малюся зімам, і жытнёвым летам,
Каб Бог куточак гэты захаваў!
Ганна Якубоўская
Свидетельство о публикации №126070805196