Бязважкi аргумент

Бог дапаможа тым, хто, ўзяўшы зброю,
  Абраняе кут сваіх бацькоў,
Як некалі сапраўдныя героі
  Радзімы нашай, што спакон вякоў
Змагаліся за наша існаванне.
  Герой зусім інакшы ў нашы дні:
Ваюе ён за грошы на экране,
  Узброены падборкамі хлусні,
Апраўдвае вайну вялікай мэтай:
  Мір зберагчы ад жудасных пачвар -
Жартуе з Богам, сам жа справай гэтай,
  Еўропе паказаў звярыны твар.
Клыкі яго, аднак, даўно гнілыя -
  Не звер, а так, жывёла-здахата,
І, каб свае падоўжыць справы злыя,
  Таемна цягне ён за хвост ката.


Рецензии