Лiпеньская ранiца у Радашковiчах

Ліпеньская раніца ў Радашковічах

Хмаркі шэрыя плывуць,
Соплі вадкія цякуць,
Вее ветрык свежы
У кутку мядзведжым.

Бульба позняя цвіце.
Лебяда па ёй расце.
Весела чамусьці
Ў нашым захалусці.

Мокне грыва у каня,
Прэцца ў лужыну свіння.
Гразі па калені
Ў нашае глухмені.

Шпарка лётаюць стрыжы,
Вырабляюць віражы
Ў пошуках здабычы
У нашае дзічы.

08. 07. 2026 г.


Рецензии