Прывет
Нажаль, занадта вялікі гэты сусвет.
Не дакранешся да іншага боку рукой.
Да і наогул, ў ім нельга псаваць спакой.
Варта глядзець у цішы на іншы сусвету бок,
Каб не здагадаўся той бок незнарок,
Што мне да яго існавання можа быць справа.
А я аднойчы яго ўсмешку скрала.
Схаваўшы ў свой самы глыбокі сон,
Над сабой яе раскрываю, як парасон,
Калі мне горкі гэтага боку смак.
Як парасон трымаю яе за так.
За так з таго боку ў гэты мне льецца свет.
Зорка мая таямнічая, прывет!
Свидетельство о публикации №126070802104