Радашковiцкая рапсодыя

Радашковіцкая рапсодыя

Гэнак, гэнак на сваім вяку
Сее дзеўка ўпарта агароды,
Не зрывае стрэлкі ў часнаку,
Не сумуе з гэнае нагоды.

Гэнак, гэнак цягне зноў кароў
За вяроўку ў слоту, ці ў пагоду.
Гэнак, гэнак воз павезла дроў,
Не глядзіць на газавую моду.

Гэнак, гэнак тварыкам у плот
Шкробае у ботах па завулку,
Не баіцца працы і турбот
І уброд ідзе цераз рачулку.

Гэнак, гэнак на сваім вяку
Не шукае п'яніцу, ці злыдня,
Калі нават коле у баку
З панядзелка па нядзелю тыдня.

07. 07. 2026 г.


Рецензии